А восьмай гадзіне раніцай 14 ліпеня ўдзельнікі «Марафона Сяброўства» стартавалі з беларускага Гродна, каб фінішаваць у літоўскіх Друскеніках. Сёлета на старт выйшлі 144 марафонцы з 11 краін свету. Сярод іх 115 мужчын і 29 жанчын. Найбольшая колькасць аматараў бегу з Беларусі - 106. Далей ідуць Літва, Польшча, Расія і Украіна.
Самы старэйшы ўдзельнік — па ранейшаму Пётр Сілкін з Літвы. Яму зараз 78 гадоў. У спартыўнай біяграфіі Сілкіна гэта ўжо 284-ы марафон. Самы малодшы — 23-гадовы Андрэй Варава з Мінска.
На час марафону «змяняе дыслакацыю» нават дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Памежнікі і мытнікі працуюць наўпрост на стадыёне «Неман», каб не затрымліваць спартсменаў працэдурамі праходжання мяжы.
Традыцыйна сярод марафонцаў і кіраўнік Гродзенскага аблспорту — Алег Андрэйчык.
Таутвідас Грабаускас з Літвы свае марафоны ўжо не лічыць «Можа трыдцаць пяты? Я мала бегаю марафонаў, часцей удзельнічаю у спаборніцтвах Ironman. Нядаўна быў у Германіі. на спаборніцтвах трэба было праплыць 8 кіламетраў, 400 на ровары і 85 прабегчы. Я быў 16-ым з 80 удзельнікаў. Марафон для мяне — гэта трэніроўка».На Марафоне сяброўства ён першы раз.
Я бегаю другі год і гэта мой трэці марафон. У «Марафоне Сяброўства» ўдзельнічаю другі раз, — кажа Аляксандр Боган з Гродна. Бягу, каб падтрымаць аўтарытэт Гродзенскага марафона ў свеце. Самае лепшае — што я магу зрабіць - паўдзельнічаць у ім. Быў на стартах у другіх краінах. Хачу, каб наш марафон таксама быў масавым і прэстыжным".
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…