А восьмай гадзіне раніцай 14 ліпеня ўдзельнікі «Марафона Сяброўства» стартавалі з беларускага Гродна, каб фінішаваць у літоўскіх Друскеніках. Сёлета на старт выйшлі 144 марафонцы з 11 краін свету. Сярод іх 115 мужчын і 29 жанчын. Найбольшая колькасць аматараў бегу з Беларусі - 106. Далей ідуць Літва, Польшча, Расія і Украіна.

Самы старэйшы ўдзельнік — па ранейшаму Пётр Сілкін з Літвы. Яму зараз 78 гадоў. У спартыўнай біяграфіі Сілкіна гэта ўжо 284-ы марафон. Самы малодшы — 23-гадовы Андрэй Варава з Мінска.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

На час марафону «змяняе дыслакацыю» нават дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Памежнікі і мытнікі працуюць наўпрост на стадыёне «Неман», каб не затрымліваць спартсменаў працэдурамі праходжання мяжы.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Традыцыйна сярод марафонцаў і кіраўнік Гродзенскага аблспорту — Алег Андрэйчык.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Таутвідас Грабаускас з Літвы свае марафоны ўжо не лічыць «Можа трыдцаць пяты? Я мала бегаю марафонаў, часцей удзельнічаю у спаборніцтвах Ironman. Нядаўна быў у Германіі. на спаборніцтвах трэба было праплыць 8 кіламетраў, 400 на ровары і 85 прабегчы. Я быў 16-ым з 80 удзельнікаў. Марафон для мяне — гэта трэніроўка».На Марафоне сяброўства ён першы раз.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Я бегаю другі год і гэта мой трэці марафон. У «Марафоне Сяброўства» ўдзельнічаю другі раз, — кажа Аляксандр Боган з Гродна. Бягу, каб падтрымаць аўтарытэт Гродзенскага марафона ў свеце. Самае лепшае — што я магу зрабіць - паўдзельнічаць у ім. Быў на стартах у другіх краінах. Хачу, каб наш марафон таксама быў масавым і прэстыжным".

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі


12 месяцаў - 12 марафонаў. Гжэгаж Крыцкі закрывае год бегу Марафонам Сяброўства з Гродна ў Друскенікі


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]