8 ліпеня пачаліся раскопкі магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Ініцыятарам раскопак выступіла Літва, дзе два гады таму былі знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага. Дзеля праверкі коду ДНК літоўскія ўлады звярнуліся да Беларусі з просьбай аб даследаванні парэшткаў блізкага сваяка знакамітага паўстанца, піша r**yja.com.
Эксгумацыя адбываецца ў маўчанні з боку афіцыйнай Беларусі, кажа грамадcкі назіральнік Уладзімір Хільмановіч:
— Дзякуй Богу, што мы хаця б дамагліся таго, што нам паведамілі, якія будуць дзеянні адбывацца, і больш таго, абодва мы былі дапушчаныя як грамадскія назіральнікі, я і Юры Глебік, які штодзённа там прысутнічае ад пачатку да канца і мае магчымасць назіраць за гэтым працэсам. Дагэтуль, на жаль, нават цяпер на сайце Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь я не знайшоў афіцыйнай інфармацыі. Спадзяюся, што яна неўзабаве з’явіцца. Тым больш, што працэсуальна ўсе працы праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам.
Дагэтуль многія з беларусаў, што хацелі ўшанаваць памяць паўстанцаў, караліся штрафамі. Уладзімір Хільмановіч спадзяецца, што сітуацыя зменіцца да лепшага:
— Былі гады, калі ўлада не замінала нам ушаноўваць паўстанцаў у Якушоўцы і Свіслачы. Я думаю, што магчыма новыя кіраўнікі, ці кіраўнікі вышэйшага рангу, якія знаходзяцца ў Менску, дадуць такі загад, каб не перашкаджалі ўшаноўваць памяць, таму што гэта не нейкія дэманстрацыі, не мітынгі, гэта проста права на гістарычную памяць, якое не патрабуе ніякіх падаванняў заявак, гэта права кожнага чалавека, кожнага народу ўшаноўваць сваіх нацыянальных герояў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…