У санслужбе распавялі, у якой краме Гродзенскага раёна часцей за ўсё знаходзяць пратэрміноўку

Нягледзячы на ​​пастаянны маніторынг, работнікі гандлю дазваляюць сабе «грашыць», выкладваючы на ​​прылаўкі прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці, паведамляе rgazeta.by.

Напрыклад, у чэрвені такія факты былі выяўлены ў трох крамах Гродзенскага філіяла аблпа — у аграгарадках Рацічы, Гожа і Падлабенне. Рэкардсменам з’яўляецца крама ў Гожы, дзе спецыялісты санітарнай службы выяўляюць пратэрмінаваныя прадукты практычна пры кожным наведванні. Па адным факце зафіксавана ў сакавіку, маі і два — у чэрвені, паведаміла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Хартановіч. Акрамя таго, тут жа ўстаноўлены факт абароту харчовай прадукцыі без маркіроўкі. Такое ж парушэнне было і ў кафэ ТАА «Фул Хоум» у вёсцы Брузгі.

Усяго ў чэрвені спецыялісты правялі наглядныя мерапрыемствы на 21 аб’екце гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў выяўлены ў большасці аб’ектаў. У спісе парушэнняў - невыкананне тэмпературнага рэжыму пры рэалізацыі прадуктаў, неналежнае ўтрыманне халадзільнага абсталявання і інш. У цэлым забаронена рэалізацыя 12, 5 кг прадукцыі.

За неаднаразовую рэалізацыю харчовай прадукцыі з мінулым тэрмінам прыдатнасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута Гродзенскае аблспажыўтаварыства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025