Супрацоўнікі Слонімскага райаддзела міліцыі затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару службовую асобу КУП «Дзятлаўскі цэнтр па банкруцтве і антыкрызісным кіраванні», паведамляе grodno.mvd.gov.by.
15 тысяч расійскіх рублёў падазраваны атрымаў ад зацікаўленай асобы за пагашэнне запазычанасці за насенне сельгаспрадпрыемству, дзе ён быў «антыкрызісным кіраўнікам», перад адкрытым акцыянерным таварыствам, інтарэсы якога прадстаўляў пасярэднік. Запазычанасць аднаго прадпрыемства перад іншым складала больш за 11 тысяч беларускіх рублёў.
Падазраванага затрымалі пры атрыманні грошай у службовым аўтамабілі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.430 КК РБ «Атрыманне хабару». Пры ператрусе па месцы жыхарства і ў іншых месцах у мужчыны была знойдзена валюта ў эквіваленце парадку 17 тысячаў долараў ЗША.
Дзеянні асобы, якой перадаваліся расійскія рублі, кваліфікаваныя па ч.1 ст. 432 «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…