Гродзенскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза двух японскіх пазадарожнікаў, якія былі схаваныя ад мытнага кантролю ў грузавым адсеку транспартнага сродку, які рухаўся з Літвы. Парушэнне выяўлена ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Паводле дакументаў, прадстаўленых да мытнага кантролю, у транспартным сродку перамяшчаліся аўтамабільныя запчасткі б/к, коштам больш за 7,5 тыс. рублёў. Аднак па выніках сканавання ўстаноўлена наяўнасць іншага тавару.
Паўпрычэп быў абсталяваны фальшсценкамі, па ўсім перыметры якіх і размяшчаліся заяўленыя аўтамабільныя запчасткі. Унутры збудаванага падобным чынам тайніка знаходзіліся два легкавыя аўтамабілі TOYOTA RAV4 2018 г. в. і LEXUS GX F 2015 г. в.
Пазадарожнікі, кошт якіх склаў больш за 150 тыс. рублёў, а таксама грузавы аўтамабіль з паўпрычэпам канфіскаваныя. Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч.2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…