Ужо зарэгістраваліся для ўдзелу ў ім больш за 180 спартсменаў і аматараў. Але гэтая лічба яшчэ не канчатковая — рэгістрацыя завершыцца за тры дні да старту, 11 ліпеня, піша grodnonews.by.
— Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. На дыстанцыю са стартам у Гродне выйдуць грамадзяне 17 краін. Каб бегам пераадолець адлегласць больш чым у 42 кіламетры, да нас прыедуць госці з Нарвегіі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Літвы, Італіі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і не толькі. Важна, каб спаборніцтвы былі арганізаваны на высокім узроўні. Але не варта забываць і пра тое, што ўдзельнікі марафону прыедуць у горад над Нёманам мінімум за дзень да старту, і знаёмства з Гродна таксама пакіне пэўны след у іх памяці, — адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч падчас працы аргкамітэта спартыўнага марафону.
IX Міжнародны марафон сяброўства «Гродна-Друскінінкай» у гэтым годзе стартуе на тэрыторыі Цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман», каля Лядовага палаца, і праз 42 км 195 м фінішуе ў літоўскім Друскінінкаі. Большая частка трасы, а дакладней 30 кіламетраў, праходзіць па тэрыторыі Беларусі. На ўсім шляху для спартсменаў будуць створаны бяспечныя і камфортныя ўмовы.
Пакуль сярод зарэгістраных атлетаў самым маладым удзельнікам марафону можа стаць 22-гадовы мінчанін Радзівон Бадак, а старэйшым ужо па традыцыі - 77-гадовы Пётр Сілкін з літоўскага Крэтынга.
— Сярод удзельнікаў марафону нямала гродзенцаў. Выйдзе на дыстанцыю ў гэтым годзе, напрыклад, пераможца леташняга трансгранічнага старту Ігар Цецерукоў - прафесійны спартсмен, які двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, удзельнічаў у чэмпіянаце свету і Кубку Еўропы, — дадаў начальнік упраўлення спорту і турызму абласнога выканаўчага камітэта Алег Андрэйчык.
Што да замежных гасцей, арганізатары зробяць усё магчымае, каб ужо з першых хвілін знаёмства з Гродна яны не адчувалі дыскамфорту, звязанага з моўным бар’ерам. Падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў марафону на пляцоўках ЦСК «Нёман» будуць працаваць валанцёры з веданнем замежных моў.
Найбольш масавым эпізодам марафону па традыцыі стане старт удзельнікаў у ЦСК «Нёман». І ўсё ж, самае цікавае будзе адбывацца на трасе. Менавіта тут у поўнай меры можна ўбачыць усё напружанне ўдзельнікаў марафону. Групы падтрымкі будуць сустракаць атлетаў-прафесіяналаў і аматараў у Грандзічах і Гожы. «Загаворыць» з удзельнікамі марафону і дарожна-вымяральная станцыя па шляху руху марафону, дзе на англійскай і рускай мовах будзе транслявацца: «Вітаем удзельнікаў марафону — 2019!»
Прамежкавага лідэра ў пункце пропуску «Прывалка» будуць сустракаць прыкладна ў 10.30. Як і ў папярэднія гады, мытны кантроль усе ўдзельнікі старту пройдуць яшчэ да яго пачатку, а непасрэдна ў пункце пропуску па традыцыі асобны канал будзе прымаць суправаджаючых і арганізатараў забегу. З году ў год падчас правядзення марафону «Гродна-Друскінінкай» на выдатна спраўляюцца з працай памежная і мытная службы, нават з улікам таго, што ў вельмі шчыльным часовым адрэзку перасякаюць мяжу ў гэты дзень адразу некалькі сотняў чалавек. Гэты год не стане выключэннем.
З улікам экстрэмальных нагрузак на арганізм, суправаджаць калону спартсменаў з беларускага боку будзе рэанімабіль. На месцы старту арганізуюць дзяжурства брыгады хуткай дапамогі. Прычым для выгоды ў большасці сваёй англамоўных гасцей абласнога цэнтра — удзельнікаў марафону — сярод медработнікаў будуць спецыялісты з веданнем замежнай мовы.
Гатовая да марафону і аўтадарога Р42, якая злучае дзве краіны. Толькі на тэрыторыі Гродзенскага раёна ўздоўж яе будзе арганізавана восем пунктаў харчавання для марафонцаў, кожны з якіх будзе працаваць на працягу шасці гадзін.
Па тэрыторыі Літвы марафонцы прабягуць 10 кіламетраў. Першага фінішара ў цэнтральным парку Друскінінкая будуць вітаць ужо пасля 11.00. А ў 14.00 тут пачнецца культурная праграма і цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў, якім ўручаць арыгінальныя медалі, вырабленыя па індывідуальным праекце.
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…