Спартыўныя аб’екты даступныя, а горад — не. Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентаваў вынікі маніторынгу даступнасці II Еўрапейскіх гульняў

II Еўрапейскія гульні, якія прайшлі ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня, сталі самай вялікай спартыўнай падзеяй Беларусі ў 2019 годзе. Офіс па правах людзей з інваліднасцю некалькі месяцаў сачыў за іх даступнасцю.

Была сабрана група валанцёраў, якія даследавалі спартыўныя аб’екты, напрыклад, арэны, і іншыя месцы, якія маглі быць цікавыя турыстам. Вынікі былі прадстаўлены супрацоўнікамі Офіса 9 ліпеня.

Як праходзіў маніторынг даступнасці?

У гэты раз маніторынг даследаваў і дынаміку падрыхтоўкі Гульняў: наколькі ў прынцыпе Беларусь здольная забяспечваць даступнасць і інклюзіўнасць такіх маштабных падзей. Гэта быў не проста замер пандусаў, а глыбокае і рознабаковае вывучэнне інклюзіўнасці: саміх аб’ектаў, арганізацыі спаборніцтваў, падрыхтоўкі і кампетэнтнасці, а таксама інфармацыі аб даступнасці.

Яшчэ да пачатку гульняў былі праведзены маніторынгі і падрыхтаваны адпаведныя рэкамендацыі ў кастрычніку 2018 года для ўсіх 16 арэн, на якіх адбываліся спаборніцтвы. І да самага пачатку спаборніцтваў працягваліся кансультацыі. Такі падыход дазволіў ацаніць, наколькі арганізатары гатовыя і здольныя аператыўна ствараць інклюзіўныя ўмовы.

Найважнейшым элементам маніторынгу стала вывучэнне даступнасці аб’ектаў, якія ўваходзяць у кола II Еўрапейскіх гульняў. Яно праходзіла з 12 красавіка па 30 чэрвеня 2019 года. Наглядам і даследаваннем займаліся валанцёры, сярод якіх былі людзі з інваліднасцю і без. Усе валанцёры прайшлі спецыяльнае навучанне — трэнінгі, падчас якіх ім распавядалі аб прынцыпах ацэнкі даступнасці прастор. Усяго ў валанцёрскай камандзе было 42 чалавекі, якія ацанілі 71 аб’ект.

Ацэньвалі розныя параметры. Гэта і магчымасць трапіць у аб’екты для людзей з інваліднасцю, напрыклад, даступнасць грамадскага транспарту, тратуара, уваходу. Асаблівая ўвага надавалася інфармацыйнаму складніку. Гэта значыць, ці ёсць інфармацыя аб гульнях у даступных фарматах, указанне, як людзі з інваліднасцю могуць атрымаць дапамогу. І менавіта гэтая частка моцна правісала.

— Калі ацэньваць здольнасць рабіць больш даступнымі для маламабільных груп — тут ёсць пэўныя поспехі на спартыўных аб’ектах, якімі займалася дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў. А вось з інфармацыйнай даступнасцю — поўны правал, параўнальны з сітуацыяй 5 гадоў таму. Арганізатары не здолелі ў поўнай меры ўлічыць асаблівыя патрэбы ў інфармацыйнай прасторы. І калі ў дырэкцыі не атрымалася гэта рэалізаваць, то горад нават не спрабаваў. Горад і зусім не выканаў абавязак эфектыўнага ўзаемадзеяння ў падрыхтоўцы з экспертамі ў пытаннях даступнасці і інклюзіі, — распавядае стваральнік маніторынгу, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Напрыклад, месцы правядзення гульняў у найбольшай ступені даступныя для заўзятараў з інваліднасцю. Тое ж можна сказаць аб Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і чыгуначным вакзале. Аднак там таксама ёсць нюансы: няма інфармацыйных указальнікаў пра тое, дзе людзі з інваліднасцю могуць атрымаць інфармацыю, гукавога суправаджэння і шрыфта Брайля для невідушчых людзей, даступнага грамадскага транспарту, які ішоў бы ў аэрапорт.

У той жа час фан-зоны, якія знаходзіліся ў ведамасці горада, былі толькі часткова даступныя для людзей з інваліднасцю. Напрыклад, побач з даступным туалетам маглі быць пракладзены кабелі, якія цалкам перакрываюць праход. У адрозненне ад дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў, гарадскія ўлады не імкнуліся супрацоўнічаць з грамадскімі арганізацыямі.

Эксперты лічаць, што Еўрапейскія гульні могуць стаць штуршком, які пакажа важнасць забеспячэння інклюзіі. Але яны не павінны ўспрымацца як экстраная сітуацыя, а як норма.

— Напрыклад, відавочнае дасягненне II Еўрапейскіх гульняў - квіткі для людзей з інваліднасцю ў вольным доступе па сацыяльных коштах. Таксама ў спадчыну застануцца некаторыя тэхнічныя ўмовы, напрыклад, даступныя санвузлы на спартыўных аб’ектах. Але галоўнае, што цяпер у Беларусі ёсць людзі, якія ўжо ведаюць, як працаваць з людзьмі з інваліднасцю і забяспечваць інклюзію, — сцвярджае Сяргей Драздоўскі.

Рэкамендацыі для арганізатараў

Офіс па правах людзей з інваліднасцю на аснове маніторынгу распрацавалі рэкамендацыі, якія можна выкарыстоўваць для арганізацыі мерапрыемстваў.

  1. Выкарыстоўвайце міжнародны вопыт. Распрацаваны міжнародныя нормы, стандарты, рэкамендацыі для падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў.
  2. Кансультуйцеся з мясцовымі экспертамі і НДА, якія займаюцца інваліднасцю і ведаюць, як арганізоўваць інклюзіўным мерапрыемствы.
  3. Сэрвіс даступнасці павінен быць паўнавартасным і комплексным.
  4. Інфармуйце пра даступнасць і рабіце інфармацыю даступнай. Думайце пра людзей з сэнсарнымі парушэннямі, выкарыстоўвайце «ясную мову».
  5. Не спыняйцеся на дасягнутым.
  6. Забяспечвайце бяспеку людзей з інваліднасцю.
  7. Навучыце персанал узаемадзейнічаць з людзьмі з інваліднасцю.

Пазней гэтыя рэкамендацыі будуць адпраўленыя ў міністэрства і гарадскую адміністрацыю.

Чаму важна думаць аб даступнасці мерапрыемстваў?

Часта можна пачуць меркаванне, што навошта затлумляцца з інклюзіўнасцю, калі гэтым ніхто не будзе карыстацца. Сяргей Драздоўскі з гэтым меркаваннем не згодны.

— Напрыклад, спецыяльныя трыбуны для людзей з інваліднасцю на Еўрапейскіх гульнях былі запоўненыя. Гэта прыкмета таго, што калі даступнасць аб’ектаў будзе арганізавана, то ёй будуць карыстацца тыя, каму гэта трэба.

Ужо цяпер інклюзіўны турызм складае 11% ад агульнага сусветнага турыстычнага патоку. І ў будучыні гэтая лічба вырасце да 20%.

— Людзі з інваліднасцю, як правіла, больш лаяльныя і вытрачаюць больш грошай. Таксама яны падарожнічаюць разам са сваімі суправаджаючымі. А гэта ўжо мінімум у два разы больш выдаткаў на квіткі і жыллё. Яны даўжэй падарожнічаюць і часта ездзяць ўнутры сваёй краіны. Таму што ведаюць аб мясцовым узроўні даступнасці, — распавядае Наталля Барысенка-Клепач, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму БДУ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024