Пераломы правай нагі і пальцаў рукі ўчора атрымаў пажылы жыхар абласнога цэнтра, паведамляе ДАІ Гродна.
Пенсіянер трапіў пад задняе кола аўтобуса «МАЗ» восьмага маршруту. Кіроўца пачынаў рух ад прыпынку «Тэатр лялек» у бок вуліцы 17 верасня. У гэты час пачуў жаночыя крыкі і спыніўся. Аказалася, што пенсіянера, які заходзіў у салон, заціснула дзвярыма. Пацярпелага шпіталізавалі. УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці па факце гэтага здарэння распачатая праверка.