У Гродне праходзяць міжнародныя зборы студэнтаў-праграмістаў

Летнія трэніровачныя зборы па спартовым праграмаванні Discover Grodno by Moscow Workshops ICPC 2019 аб’ядналі ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы студэнтаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Літвы і Бразіліі, піша belta.by.

У зборах бяруць удзел 40 студэнтаў, якія прадстаўляюць МФТІ, МІЭТ, Цюменскі індустрыяльны ўніверсітэт, Казанскі федэральны ўніверсітэт, ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт Гедыміна, Віленскі ўніверсітэт, Федэральны ўніверсітэт Ітажуба.

Трэніруюць іх пераможцы прэстыжных турніраў, фіналісты і прызёры чэмпіянатаў свету па спартыўным праграмаванні, а таксама выкладчыкі ВНУ.

Студэнты пачалі навучанне ў двух дывізіёнах. У дывізіёне В праходзіць падрыхтоўка да паўфіналу чэмпіянату свету па спартовым праграмаванні ICPC, у дывізіёне С — да кваліфікацыйных турах і ¼ чэмпіянату. Сярод удзельнікаў - каманда абітурыентаў, пераможцаў Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Літве.

Паралельна са зборамі Discover Grodno трэніровачныя зборы Moscow Workshops ICPC таксама праходзяць ва Уладзівастоку на базе Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Таксама ў гэтым годзе зборы пройдуць на Байкале (7−14 верасня), у Бішкеку (7−14 верасня), Сінгапуры (21−28 верасня), Рызе (21−28 верасня) і ў Маскве (5−14 лістапада). За 7 гадоў у Moscow Workshops ICPC прайшлі навучанне 2,2 тыс. студэнтаў з 205 ВНУ 55 краін на зборах у Расіі, Беларусі, Іспаніі, Індыі, Кітаі, Амане, Бразіліі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024