Лукашэнка: адказалі на галоўнае пытанне — РФ ідзе ў склад Беларусі ці наадварот

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра дамоўленасць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным «не ламаць» дамову пра стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 9 ліпеня ён сустракаўся ў Мінску з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, піша euroradio.fm.

Па словах Лукашэнкі, калі б дамову не захавалі, то было б разбурана ўсё, што стварылі за два дзесяцігоддзі. Да таго ж, лічыць ён, дакумент актуальны і не цалкам рэалізаваны. Было прынятае рашэнне выпрацаваць «дакументы, матэрыялы (мы назвалі гэта Праграмай дзеянняў па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дамовы)».

«Мы вызначылі тыя рамкі, кропкі, вехі, расставілі сцяжкі, як паляўнічыя кажуць, за якія мы выходзіць не павінны, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Тое, што мы не можам сёння рэалізаваць. Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое, ведаеце, падкідваецца з усіх бакоў (не ведаю, з якой мэтай): увойдзе Расія ў склад Беларусі ці Беларусь у склад Расіі ці не».

Паводле Лукашэнкі, на гэтае пытанне адказалі і ў Мінску, і ў Маскве: «гэтага сёння рабіць наогул не трэба», нават размаўляць пра гэта, бо «няма такой неабходнасці».

Таксама Лукашэнка заявіў пра неабходнасць вырашаць з Расіяй «бягучыя пытанні». Ён згадаў пра 80 беларускіх прадпрыемстваў, якія не маюць магчымасці пастаўляць сваю прадукцыю ў РФ з-за забароны Рассельгаснагляду ці ўраду. Беларускі кіраўнік лічыць, што падставаў для гэтага не было.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025