У бліжэйшыя дні ў Гродне пачне працу новы сэрвіс перамяшчэння – кікшэрынг электрасамакатаў. На вуліцах горада тэставанне пачнецца з 16 самакатаў, у будучыні колькасць транспарту павялічыцца да 50.
Электрасамакаты “Samokato” будуць расстаўленыя ў розных частках цэнтра Гродна. Каб скарыстацца, трэба будзе ўсталяваць на смартфон дадатак, знайсці на карце свабодны самакат і аплаціць арэнду з дапамогай банкаўскай карткі ці з дапамогай грошай на мабільным тэлефоне.
Цана арэнды электрасамаката – 1 рубель, кожная наступная хвіліна – 24 капейкі. Гадзіна абыйдзецца ў 15,40 рублёў.
https://www.instagram.com/p/Bza4SkGhkT9/
Кікшэрынг электрасамакатаў у Гродне запускае пара гродзенцаў Арцём і Вераніка.
«Мы часта шпацыруем у цэнтры горада і карысталіся пракатам электрасамакатаў. Бянтэжыла тое, што іх заўсёды прыходзіцца вяртаць на месца, што не заўсёды зручна. Мы ж будзем працаваць па іншым прынцыпе – узяў самакат, пакатаўся і паставіў дзе заўгодна. Цяпер дапрацоўваем дадатак і да панядзелка 15 ліпеня дакладна запусцім праект. Ужо 16 нашых самакатаў у Гродне ёсць, іх можна ўбачыць на карце».
Адзіная станцыя зарадкі для электрасамакатаў “Samokato” будзе знаходзіцца каля кавярні “КоФеКо” на вуліцы Дзяржынскага.


