Абмежаванні на ўезд і на выезд з Польшчы часова ўводзяцца ў пункце пропуску Кузніца Беластоцкая з 22 ліпеня 2019. Рамонтныя дарожныя работы працягнуцца каля чатырох месяцаў, паведамляе прэс-служба Падляшскага аддзелу Польскай памежнай службы.
Спачатку, каля двух месяцаў, будзе часова закрыты ўчастак дарогі на выезд з Польшчы ў Беларусь. Пазней на такі ж час будзе часова закрыты ўчастак на ўезд у Польшчу з Беларусі. Гэта можа ўскладніць пераход мяжы на любым відзе транспарту і спрычыніцца да павялічэння часу чакання. На час рамонту варта памятаць пра гэтыя ўскладненні пры планаванні паездак.
Мадэрнізацыя пункту пропуску ў Кузніцы каштуе каля 18,5 млн злотых (4,3 млн еўра), працы маюць скончыцца да вясны 2020 года. Сённяшняй інфраструктуры з польскага боку ўжо 18 гадоў і яна не надта добра прыстасавана да інтэнсіўнага руху падарожных. У 2018 годзе праз мяжу ў Кузніцы, паводле падлікаў польскіх памежнікаў, прапусцілі 2,6 млн чалавек. Пасля заканчэння мадэрнізацыі Кузніца будзе ў стане прапускаць рух нават на 70% большы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…