На выхадных гродзенец правёў незвычайную антыалкагольную кампанію. Нецвярозы мужчына ў краме запусціў бутэлькай у вітрыну з алкаголем і разбіў прадукцыю, якая на ёй стаяла.
Гродзенец 1981 г. н. ўжываў спіртное дома ў выхадны дзень. Пасля, як піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, ён пайшоў прагуляцца. Праходзячы каля крамы, зайшоў і папрасіў прадаўшчыцу націснуць трывожную кнопку. Затым са стэлажа ўзяў бутэльку гарэлкі і кінуў яе ў вітрыну, разбіўшы на ёй яшчэ пяць бутэлек з алкаголем. Выйшаўшы з крамы, стаў чакаць міліцыянтаў, якія яго і затрымалі.
Да гэтага мужчына не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Свой учынак ён патлумачыў тым, што хацеў завязаць са спіртным і ўжываць яго нікому не варта. Міліцыя распачала крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства» (грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў).
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…