У 14-м туры чэмпіянату Беларусі “Нёман” у Мінску выявіўся мацнейшым за “Энергетык-БДУ” – 2:4. Для каманды Ігара Кавалевіча гэта стала другая перамога запар пасля працяглай серыі паражэнняў.
Яшчэ ў першым тайме гродзенцы забілі суперніку чатыры мячы. Дублем адзначыўся Расадкін, таксама галы на свой рахунак запісалі Яблонскі і Лягчылін.
У другім тайме “Нёман” зменшыў абароты. Гаспадары здолелі адыграць два мячы, але на большае іх не хапіла. Такім чынам гродзенцы атрымоўваюць другую перамогу запар, у якой вызначаюцца выніковасцю.
“Энергетыка-БДУ” – “Нёман” 2:4.
Пасля перамогі над “Энергетыкам-БДУ” гродзенцы так і засталіся на 8-м радку ў турнірнай табліцы, маюць у актыве 19 ачкоў. Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 13 ліпеня і будзе прымаць “Слуцк”.