Навіны

Гродзенскія актывісты ставяць на месцах баёў паўстанцаў-«каліноўцаў» памятныя знакі

Сёння, 6 ліпеня, гродзенскія актывісты ўсталявалі драўляныя стэлу і крыж на месцах баёў паўстанцаў 1863 года. Памятныя знакі вышынёй блізу 6 метраў з’явіліся каля вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну на Гродзеншчыне і каля вёскі Вялікі Вугал Камянецкага раёну Брэсцкай вобласці. Сённяшняя праца — частка вялікай кампаніі па ўшанаванні месцаў памяці паўстанцаў.

«Ушанаванне паўстанцаў-каліноўцаў у нас адбываецца ўжо некалькі год запар. Гэта наша грамадская ініцыятыва, пераважна лідчукі і гродзенцы. Мы ўшаноўваем месцы, дзе загінулі паўстанцы, дзе праходзілі баі з царскімі войскамі. Асаблівая ўвага, перад усім, тым месцам, якія яшчэ ніяк не пазначаныя», — расказаў адзін з актывістаў, Сяргей Верамеенка.

Гэта выключна валанцёрская ініцыятыва: скінуліся грашыма, зрабілі помнік, паехалі, усталявалі. «Робім або стэлы, на якіх прымацаваныя памятныя шыльды і крыжы, або самі крыжы. Асабліва такая справа актуальная сёлета, бо сёлета з нашай ініцыятывы праходзіць кампанія папулярызацыі -«каліноўцаў» — «Каліноўскі-2019».

Інфармацыйная кампанія звязана з перапахаваннем парэшткаў Каліноўскага і яго паплечнікаў, якое мусіць адбыцца сёлета ўвосень у Вільні.

«Але гэта не значыць, што перапахаванне адбудзецца, і мы ўсё гэта кінем. Гэта доўгатэрміновы праект, канца пакуль не бачна. Мы робім гэта з задавальненнем, для сябе і для Беларусі, бо гэта наша памяць, наша зямля», — патлумачыў Сяргей.


Дзе ў Гродне дзейнічалі паўстанцы і чаму Каліноўскі - універсальны беларускі герой


Неадзначаныя пакуль месцы баёў і пахаванняў актывісты знаходзяць з дапамогай даследаванняў навукоўцаў, якія шчыльна займаюцца гісторыяй паўстанцаў. Сярод іх гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык, які шмат часу прысвяціў гісторыі паўстання 1863 года. Такіх мясцін вельмі шмат.

«Дзесьці праз месяц будзем зноў збірацца, рабіць іншыя помнікі, магчыма, з іншых матэрыялаў. Гэта творчы працэс, кожны робіць прапановы».


Літва хоча запрасіць Лукашэнку на пахаванне Каліноўскага

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024