Учора ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна здзейснена нетыповае ДТЗ з удзелам 16-ці гадовага, які, да таго ж, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе ДАІ Гродна.
Як казаў у сваіх тлумачэннях непаўнагадовы, каля 18 гадзін ён з таварышамі выпіваў. У нейкі момант пасля распіцця хлопец вырашыў адправіцца да сябе ў суседнюю вёску. Выйшаўшы на вуліцу і заўважыўшы прыпаркаваны «Рэно» з ключамі ў замку запальвання, ён вырашыў дадому не пешшу ісці, а праехацца на аўто. Ужо пры выездзе з двара ён пашкодзіў лаўку. На прасёлкавай дарозе юны кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў за межы дарогі і наскочыў на высокі камень. Ад удару аўтамабіль ўспалымніўся і цалкам згарэў.
Спалохаўшыся, непаўнагадовы выкінуў ключы і пабег дадому. Ужо ў вёсцы яго затрымалі відавочцы здарэння і вярнулі на месца ДТЗ, дзе ўжо знаходзіліся супрацоўнікі ДАІ. На момант агляду ўтрыманне алкаголю ў арганізме юнака перавысіла дапушчальнае больш чым у 2,5 разы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.