Кітайская дэлегацыя распавяла пра намер адкрыць у Гродне кітайскі рэстаран з традыцыйнай кухняй. Для гэтага яны дашлюць сваю інвестыцыйную прапанову, а Гродзенскі гарвыканкам падасць ім на выбар некалькі месцаў для новага будаўніцтва або ўжо гатовыя будынкі, піша grodnonews.by.
Пяць гадоў кітайскую правінцыю Ганьсу і Гродна звязвае супрацоўніцтва. Ужо адкрыты цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны Пабудаваны выставачны цэнтр прадукцыі правінцыі Ганьсу, вядзецца рэканструкцыя рэстаранна-гасцінічнага комплексу «Гродна», набытага кітайскай гандлёва-прамысловай карпарацыяй «Цюань Шэн».
— Сумесныя праекты ўмацоўваюць наша партнёрства, аднак у ходзе рэалізацыі некаторых праектаў трэба надаць дынаміку, — падкрэсліў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. — У прыватнасці, перавесці з тэставага рэжыму ў пастаянна дзеючы працу выставачнага цэнтра прадукцыі прадпрыемстваў правінцыі Ганьсу, напоўніць яго добрымі таварамі і ў вялікім асартыменце, якія можна будзе тут набыць.
Мэр Гродна распавёў падрабязна пра бязвізавы рэжым, што дае магчымасць у выставачным цэнтры азнаёміць турыстаў з еўрапейскіх краін з лепшымі ўзорамі кітайскай прадукцыі. Мечыслаў Гой запрасіў дзелавыя колы правінцыі Ганьсу наведаць у верасні цяперашняга года выставу-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2019» і паказаць там лепшыя мадэлі выпускаемай прадукцыі, заключыць новыя інвестыцыйныя дамовы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…