Ён танчыць і ў грамадскім транспарце, і на вуліцах горада, і ў барах. Многія гродзенцы паспелі заўважыць гэтага незвычайнага танцора. Яго завуць Павел, мы з ім сустрэліся.
Раней Павел у цэнтры Гродна граў на кахоне. А потым з’ездзіў у Швецыю, вярнуўся і пачаў танцаваць.
«Я і цяпер граю на кахоне. А нядаўна асвоіў танцы, яны даюць мне магчымасць выйсці на правільны душэўны стан, — распавядае Павел. — Я быў у Швецыі, у царкве Стакгольма і там сустрэўся з добрым псіхолагам. У нашай размове яна мне параіла пры дрэнным настроі займацца тым, што мне падабаецца. А мне падабаецца танцаваць. Я слухаю хрысціянскія трэкі змешанага стылю і пры цікавых момантах проста спыняюся і пачынаю танцаваць. Камусьці падасца гэта дзіўным, таму бываюць усялякія негатыўныя сітуацыі з боку людзей. Але я не хачу пра гэта гаварыць. Галоўнае, што ў танцах я адчуваю задавальненне».
Павел самавук, але ў будучыні хоча выкладаць танцы ў стылі dubstep, а таксама хоча падзяліцца з грамадствам сваімі малюнкамі.
«Я ўзяў адказнасць за свае таленты. Калі яны ёсць, то іх трэба развіваць. Пакуль я граю на кахоне і танцую. Але ўжо разумею, што мне падабаецца маляваць. Не выключана, што неўзабаве гродзенцы ўбачаць у цэнтры горада мае працы», — дадаў Павел.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…