Беларускі галкіпер Максім Саманькоў (1989) упершыню ў кар’еры пайшоў у легіянеры. 29-гадовы брамнік дасягнуў дамоўленасці аб кантракце з румынскай “Чыксэрэдай” з горада Меркура-Чук, якая выступае ў адкрытым чэмпіянаце Венгрыі (Erste Liga), піша pressball.by.
На працягу апошніх сямі гадоў выхаванец наваполацкага хакея выступаў за “Нёман”, у складзе якога стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама ўладальнікам Кантынентальнага кубка.
Таксама ў актыве Саманькова значыцца два таварыскія матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Да “Чыксэрэды” галкіпер далучыцца 15 жніўня, – паведамляе фэйсбук румынскага клуба.


