У інтэрнэце стартаваў паўфінал конкурсу прыгажосці «Міс SunDay» ад аўтафестывалю SunDay-2019. Галасаванне праходзіць у суполцы арганізатара — АвтоГродно. Суполка стала закрытай ад ботаў, адміністратары прымаюць заяўкі рэальных карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў.
Арганізатары выбралі 9 удзельніц першага тура, свой голас можна пакінуць толькі за адну, піша autogrodno.by.
Пераможца падымецца на сцэну фестывалю 20 ліпеня і прыме ўдзел у фінале конкурсу. А яшчэ дзяўчына, якая пераможа ў туры, стане гераіняй календара фестывалю SunDay, які ўжо папулярны далёка за межамі нашай краіны.
Усяго такіх тураў будзе 12. Кожнае галасаванне доўжыцца роўна суткі. З амаль 300 заявак удзел прымаюць 108 дзяўчат з усёй Беларусі і суседніх краін. «Міс SunDay-2019» адправіцца ў тур на дваіх у Вену і Прагу, забярэ 500 BYN і квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay, а віцэ-міс будзе ўручана 500 BYN.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…