Як частка гарадскога свята 3 ліпеня ў парку Жылібера адбыўся бясплатны канцэрт «Класіка ля ратушы», падрыхтаваны кампаніяй velcom | A1. Сёлета юбілей фестывалю канцэртаў класічнай музыкі на вольным паветры.
Канцэрты ў межах фестывалю ладзяць ля будынку ратушы ў цэнтры Мінска. Сёлета, на пяты, юбілейны год, арганізатары зладзілі канцэрты і ў пяці абласных гарадах, сярод якіх — Гродна. Тут не захавалася гарадская ратуша, але поўна сведчанняў таго часу і гараджан — аматараў класікі. На канцэрце ансамбль «Мінск-Класік» выконваў праграму «Штраус на біс!» — музыку Іагана Штрауса-старэйшага і яго сына, Іагана Штрауса-малодшага.
Музыка Штрауса, лёгкая і насычаная, вельмі пасавала да ліпеньскага вечара, гледачы не стрымлівалі ўсмешак. Ад вальсаў і полек хацелася танцаваць, некаторыя так і рабілі.
Дырыжор ансамбля, Максім Расоха, быў адначасова і канферансье, які таленавіта вёў праграму. Ён нязмушана наладзіў кантакт з публікай, і тая пляскала ў ладкі ў такт мелодыям і слухмяна сціхала на яго знак.
На працягу ўсяго выступу паміж выкананнем твораў дырыжор расказваў цікавыя замалёўкі з жыцця і творчасці сям'і Штрауса: як той хітрыў, калі апрацоўваў часткі сваіх вялікіх музычных твораў і рабіў з іх выдатныя танцы — атрымліваў грошы і за тыя, і за другія; як Штраус-старэйшы раўнаваў уласных сыноў да музыкі, забараняў ім займацца. Сын таемна навучаўся ў першага скрыпача бацькавага аркестра, а грошы на навучанне зарабляў, даючы ўрокі музыкі хлопчыку-суседу.
«Людзі ссумаваліся па класіцы, паглядзіце, як яны стаяць, чакаюць, як рэагуюць, — заўважае адна з госцяў канцэрта, былая выкладчыца музыкі. — У нас вельмі пісьменныя людзі, у Беларусі амаль у кожнага другога вышэйшая адукацыя. Такія канцэрты патрэбны часцей».
Ансамбль «Мінск-Класік» існуе пяць год і складаецца з 10 чалавек, але яны гучаць як цэлы вялікі аркестр. «Мы выконваем Штрауса ў найлепшых еўрапейскіх традыцыях, выкарыстоўваем тэатральныя прыёмы, жарты. Пісталет, качка, шампанскае, келіхі - як у венскіх аркестраў, калі тыя граюць Штрауса», — расказаў кіраўнік ансамбля.Асаблівасць учарашняга выступу — кампазіцыя, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі, «Канцэрт-вальс» — фантазіі на тэму вальса Іагана Штрауса «Казкі Венскага лесу». Гэта твор з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага джазавага аркестру БССР, ён быў напісаны ў 1941 годзе. Пасля вызвалення БССР гэты аркестр ездзіў па буйных гарадах і для іх жыхароў выконваў праграму, дзе гучаў гэты твор. Фактычна, праз 75 год кампазіцыя вярнуўся туды, дзе калісьці гучаў.
«Гэты твор выконваем толькі мы, у нас ёсць рукапіс, які мы знайшлі. Фактычна, гэта Штраус у джазавай апрацоўцы — гучыць вельмі сучасна, свежа», — патлумачыў Максім Расоха.
Максім Расоха кажа, што ў Еўропе падобныя вулічныя канцэрты — даўняя нармальная практыка. Калектыў у Гродне ўпершыню, сам жа дырыжор бываў тут раней, выступаў на Фестывалі нацыянальных культур ды іншых.
«Штраус — цікавая музыка, актуальная на ўсе часы, паўсюль. Мы не проста граем канцэрт, мы стасуемся з публікай, увесь час ідзе размова: слухачы ўдзельнічаюць апладысментамі, усмешкамі. У розных краінах людзі рэагуюць па-рознаму, там, дзе цяплей, людзі больш эмацыйныя. Але ўсё залежыць ад таго, як выконваць, якую энергетыку даваць у залу, калі людзі - удзельнікі, гэта дарагога каштуе».
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…