У аўторак 2 ліпеня ў Гродне стартаваў новы сезон «Канцэртаў на балконе». Адзін са слухачоў прыйшоў на Савецкую з падушкай і коўдрай. Ён лёг на брук і так слухаў артыстаў.
«Ён яшчэ рукамі дырыжыраваў у такт песні», — распавяла чытачка Hrodna.life Ірына.
Хлопец праляжаў на бруку ўсяго адну кампазіцыю, а пасля сышоў.
https://www.instagram.com/p/BzbQfSuBrk-/
«Канцэрты на балконе» арганізоўвае Гродзенская абласная філармонія. Наступныя канцэрты пройдуць 9, 16 і 23 ліпеня. Пачатак у 19:00.