Пракуратура Смаргонскага раёна праверыла арганізацыю навучання кіравання аўто ў раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Высветлілася, што там не правяралі інструктараў і не афармлялі ТА на машыны.
У аўташколе дапускалі да паездак машыны без тэхнічнага агляду, бралі на вучобу людзей без абавязковага медасведчання, прымалі на працу майстроў вытворчага навучання без медычнага агляду.
Паводле звестак пракуратуры, адміністрацыя нават не высвятляла, ці валодаюць кандыдаты дастатковымі прафесійнымі навыкамі для навучання будучых кіроўцаў. Колькасць парушэнняў імі ПДР таксама не ўлічвалі.
Высветлілася, што адзін з майстроў, якога прынялі на працу ў студзені 2019 г., 18 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Два правапарушэнні ён здзейсніў у студзені бягучага года.
Іншага майстра аўташколы 8 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, 2 апошнія разы — у чэрвені 2018 г. i студзенi 2019 г.
Па выніках праверкі старшыні Смаргонскай РАС ДТСААФ пракурор раёна ўнёс прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…