Майстар-клас пройдзе 4 ліпеня ў дворыку на Кірава, 3. Пачатак, а 18.00. Вядучая — Лена Майсюк. Яна ўжо некалькі гадоў актыўна асвойвае і ўжывае расліны, што растуць побач. Лена раскажа, якія зёлкі можна ўжываць у ежу і як прымяняць іх у якасці касметычных сродкаў.


Трава ля дома: гродзенка 5 гадоў гатуе з пустазелля і гатова падзяліцца рэцэптамі


На майстар класе пройдзе дэгустацыя наступных страваў:

  • Марынаваныя сцяблі лапуха;
  • Вегетарыянская далма з вінаградных лісцеў.

Пакаштуем фрэшы са сныці і макрыцы.

Таксама прыгатуем гарбату з мяты і рамонкаў, запарым ферментаванае лісце вішні і смародзіны.

Паспрабуем дадаць лёд з зёлак у халодныя напоі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]