Навіны

У Свіслачы правядуць эксгумацыю парэшткаў Віктара Каліноўскага? Улады маўчаць

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь збіраецца бліжэйшым часам правесці ўскрыццё магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы і эксгумацыю яго парэшткаў. Замоўчванне ўладамі таго, што яны збіраюцца рабіць, прыводзіць да розных чутак і версій, піша r***ja.com.

Стала вядома, што тыдзень таму раённы цэнтр Свіслач наведаў прадстаўнік Следчага камітэту. З кім з мясцовых уладаў ён сустракаўся — невядома. Ёсць звесткі, што ўжо 8 ліпеня ў Свіслач прыедзе цэлая брыгада следчых і экспертаў, якія будуць рабіць даследаванне. Паводле адной з версій у Свіслач прыедуць і адмыслоўцы з Літвы, а справа датычыць ідэнтыфікацыі знойдзеных не так даўно ў Вільні магчымых парэшткаў Кастуся Каліноўскага перад плануемым увосень перапахаваннем паўстанцаў.

Старшы следчы следчага ўпраўлення УСК па г.Мінску Павел Чухольскі адмовіўся даць афіцыйны каментар наконт плануемай эксгумацыі, сказаўшы, што яшчэ рана каментаваць сітуацыю. Разам з тым ён не адпрэчыў неафіцыйную інфармацыю пра плануемыя раскопкі могільніка.

Апошні тыдзень грамадскія актывісты спрабавалі высветліць сітуацыю. Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік звяртаўся да прадстаўнікоў раённай улады, але дакладнага адказу так і не атрымаў. Гродзенскі праваабаронец і журналіст Уладзімір Хільмановіч наведаў аддзел культуры Гродзенскага аблвыканкаму, аднак там запэўнілі, што нічога не ведаюць пра гэтую справу і не маюць да яе дачынення.

Сітуацыю каментуе Уладзімір Хільмановіч: «Калі справа ідзе сапраўды пра ідэнтыфікацыю парэшткаў Віктара Каліноўскага — то гэта пытанне агульнанацыянальнага маштабу. Тут павінна быць абавязковае шырокае грамадскае абмеркаванне з удзелам дасведчаных гісторыкаў і краязнаўцаў. Пытанне вельмі складанае і далікатнае.

Калі ўлады збіраюцца паспешліва праводзіць такую эксгумацыю — то гэта будзе поўная прафанацыя альбо спланаваная палітычная акцыя па дыскрэдытацыі маленькага народнага мемарыялу і памяці братоў Каліноўскіх. Рэч у тым, што сітуацыя з магілай Віктара Каліноўскага нагадвае гісторыю з магілай Максіма Багдановіча ў Ялце. Дакладнае месца пахавання Віктара Каліноўскага вызначыць цяжка. Дакладна вядома, што яго пахавалі на свіслацкіх могілках. Аднак, з 1862 года прайшло шмат часу, не раз разбуралася і перабудоўвалася капліца, якая побач магілы, адбываліся новыя пахаванні. Парэшткі брата Кастуся Каліноўскага могуць знаходзіцца як непасрэдна пад помнікам-крыжам, так і ў радыусе ад аднаго да пяці, а то і больш метраў.

У пачатку 1990-ых гадоў разламаныя крыж і камень з магілы Віктара Каліноўскага знайшлі мясцовыя краязнаўцы, у прыватнасці Аляксандр Палубінскі, якога ўжо няма ў жывых. Помнік аднаўлялі гарадзенцы і свіслачцы, укладалі туды асабістыя сродкі. Калі плануецца такая эксгумацыя, то следчыя павінны надзвычай дэталёва апытаць гісторыкаў, краязнаўцаў, тых людзей, якія аднаўлялі помнік і надмагілле. А не прыязджаць патаемна (гэта ж не таямніца следства!), руйнаваць помнік з надмагіллем, весці нейкія паспешлівыя раскопкі. Думаю, што на гэта ў іх няма ні юрыдычнага, ні маральнага права".


Поломался ноутбук? Обратитесь к профессионалам https://tec.by/remont-noutbukov-v-minske.html, которые начнут свою работу с диагностики и устранят повреждения любой сложности. Гарантия качества и низкие цены к Вашим услугам. Обращайтесь.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024