“Беларускамоўныя” – гэта сустрэчы, у якіх прымаюць удзел па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім задаюць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі. 

Гэта праект “Арт Сядзібы”. Сустрэча пройдзе 17 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця.  У сустрэчы прымуць удзел:

? Эмілія Комар – вядоўца курсаў “Мова Нанова” ў Гродне;

? Анастасія Трафімчык – Гарадзенская беларусачка 2017, ультрамарафонка.

Музычны госць: Алесь Дзянісаў (Dzieciuki).

Уваход вольны, неабходная рэгістрацыя. Падтрымаць паездку і праект можна тут.