Абяцаныя ўлёткі, якія павінны былі скідаць з самалёта 3 ліпеня, так і не былі заўважаныя на вуліцах Гродна. Гарадскія ўлады адмовіліся ад сваёй задумкі?
Чытачы Hrodna.life пыталіся, хто будзе прыбіраць рассыпаныя ўлёткі, калі гэта будуць яны, і ці не пашкодзіць такая акцыя стану навакольнага асяроддзя ў горадзе.
Яшчэ 2 ліпеня ў гарвыканкаме паведамлялі, што пралёт самалёта над Гродне ў Дзень Незалежнасці адбудзецца. Спачатку з яго хацелі скінуць улёткі з віншаваннем, потым прапаноўваліся і іншыя варыянты.
У выніку самалёт нізка кружыў над цэнтрам горада і нічога не скідаў. Так было на Савецкай плошчы, дзе было шмат людзей. Але чытачы Hrodna.life паведамілі, што нешта з самалёта скінулі ў раёне парку Жылібера. Магчыма, гэта і былі тыя самыя ўлёткі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…