Фота: grodnonews.by
7 ліпеня на Аўгустоўскім канале на шлюзе Дамброўка пройдзе фальклорная праграма «Вяртанне да вытокаў». Яна перанясе гасцей у часы, калі сілы прыроды кіравалі светам, калі кожная песня несла ў сабе патаемны сэнс, а танец складаўся з мовы сімвалаў, паведамляе grodnonews.by.
Яшчэ больш зліцца з прыродай дазволіць экалагічнае свята, на якім можна будзе пачаставацца травяной гарбатай, даведацца пра таямнічую і гаючую сілу траў. Арганізатары раскажуць пра дрэвы, якiя выконваюць жаданні.
Вас чакаюць «Крапіўныя баі», гульні «Дубамет», «Сонечны» валейбол, «Катанне сонца», варажба на «Коле дзявочага шчасця», гульні для хлопцаў і дзяўчат: «Гарэлкі», «Ручаёк», «Сватаем нявесту, забіраем жаніха!». Таксама можна будзе перамясціцца ў часе з дапамогай старадаўніх купальскіх абрадаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…