У рэанімацыйнае аддзяленне змясцілі вінаватага ва ўчорашнім сутыкненні каля вёскі Новікі ў прыгарадзе абласнога цэнтра, паведамляе vk.com/grodnogai.
З боку горада пажылы кіроўца на «Жыгулях» рухаўся ў накірунку вёскі Старадубава. У гэты час з правага боку дарогі М-6, якая з’яўляецца галоўнай, ехала «Шкода». Пасля сутыкнення яна апынулася ў полі. А «ВАЗ» шостай мадэлі спыніўся на абочыне. Удар атрымаўся такім, што ў гэтай машыны вырвала пярэдні мост з рухавіком.