Гродзенскі «Нёман» выйшаў з адпачынку 1 ліпеня. Да новага сезону разам з камандай пачалi падрыхтоўку 26 хакеістаў.
Традыцыйна першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі на зямлі, а з 8 ліпеня выйдуць на лёд.
Спic хакеістаў, якія прыступілі да трэніровак з асноўнай камандай:
варатары: Максім Гарадзецкі, Віталь Трус, Павел Шалесны;
абаронцы: Аляксей Бадун, Мацвей Бажко, Арцём Уладзіміраў, Антон Грышанаў, Мікіта Крыскін, Міхаіл Хараманда;
нападнікі: Павел Ажгірэй, Глеб Быліна, Ігар Варывончык, Антон Елісеенка, Арцём Кіслы, Арцём Ляўша, Раман Маліноўскі, Ігар Равенка, Мікіта Рэмезаў, Артур Савінаў, Мікалай Сусла, Ягор Сцяпанаў, Віктар Туркін.
Яшчэ чатыры чалавекі знаходзяцца на праглядзе:
два гульца нацыянальнай зборнай Літвы, абаронца Арвідас Дамейка (2000 г. н.) і нападнік Угніўс Чыжас (1995 г. н.) і два гульца з вопытам прагляду ў Гродне — гулец абароны Станіслаў Зінчанка (1995 г. н.) і форвард Рэнат Сафін (1993 г. н.).
У міжсезонне склад чырвона-чорных пацярпеў сур’ёзныя змены. Адна з галоўных страт — браты Маляўкi, якія перайшлі ў «Дынама-Мінск». Пра іншыя страты клуб у бліжэйшы час афіцыйна дасць інфармацыю.
У маі галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў працягнуў кантракт з камандай на два гады. Ужо цяпер трэнер ставіць задачу перад сабой вярнуць чэмпіёнства сваёй камандзе ў чэмпіянаце. З бліжэйшых задач: у жніўні ў Гродне ўзяць Кубак Салея, а ў лістападзе ўзяць Кантынентальны кубак, які пройдзе ў Кракаве.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…