МУС Польшчы прапануе, каб новая міграцыйная палітыка краіны засяродзілася на сённяшніх праблемах рынку працы, бо ў найбліжэйшай будучыні Польшчы можа спатрэбіцца значнае павелічэнне прапановы працоўнай сілы, <піша n*.by. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце «Міграцыйная палітыка Польшчы», апрацаваным Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі.
Дакумент таксама вызначае сферы, у якіх трэба ўзмацніць механізмы, якія павінны павялічыць бяспеку дзяржавы, асабліва ў працэсе процідзеяння і барацьбы з незаконнай міграцыяй, а таксама ў сітуацыі ўзмацнення патоку працоўных імігрантаў.
На погляд аўтараў стратэгіі, іміграцыйная палітыка Польшчы павінна засяродзіцца на цыклічнай і кароткачасовай іміграцыі, гэта значыць быць засяроджанай на цяперашніх патрэбах рынку працы, з асаблівым улікам недахопу ў кампетэнцыі, з заахвочваннем да вяртання палякаў з усходу, а таксама стварэннем сістэмы інтэграцыі і асіміляцыі замежнікаў, якія плануюць застацца ў Польшчы.
«У той жа час міграцыйная палітыка павінна быць падпарадкавана прынцыпам бяспекі дзяржавы і эфектыўна прадухіляць злоўжыванні і парушэнні, якія суправаджаюць міграцыйныя працэсы і змагацца з імі», — гаворыцца ў дакуменце.
Калі ў будучыні дэмаграфічная сітуацыя Польшчы не палепшыцца і не будзе адчувальных вынікаў у вяртанні палякаў з эміграцыі і маштабах рэпатрыяцыі, то ў сувязі са зменамі дэмаграфічнай сітуацыі трэба таксама разгледзець магчымасць актыўных мер для міграцыі з мэтай перасялення «з выбраных краін».
«Механізмы адбору павінны ўлічваць як кваліфікацыю замежнікаў, так і фактары, якія дапамагаюць у іх інтэграцыі, а затым асіміляцыі, яны таксама павінны дазволіць часовае прыпыненне або абмежаванне патоку замежнікаў у межах асобных міграцыйных каналаў», — гаворыцца ў дакуменце.
Міграцыйная палітыка павінна праводзіцца ў адпаведнасць з канцэпцыяй пануючай культуры, якая ўводзіць імігрантам вызначаныя межы функцыянавання ў дзяржаве, а не паводле мадэлі мультыкультурнасці.
Міграцыйную палітыку Польшчы павінен яшчэ зацвердзіць урад Польшчы. Дакумент трэба абнаўляць кожныя тры гады.