У Мастоўскім раёне затрымалі чорнага капальніка. Ён падазраецца ў незаконным абароце зброі і боепрыпасаў, піша belta.by са спасылкай на МУС.
«Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 63-гадовага пенсіянера. У сябе дома ў Мастоўскім раёне мужчына захоўваў 4 артылерыйскія аскепкава-фугасныя снарады, каля 600 г трацілу і складовыя часткі агнястрэльнай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны», — распавялі ў МУС.
Праваахоўнікі мяркуюць, што боепрыпасы мужчына знайшоў у месцах ваенных бітваў. Пенсіянера затрымлівалі з удзелам АМАПу. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.3 арт.295 КК.
У мужчыны ўжо была судзімасць па такім артыкуле. У 2010 годзе яго прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі за незаконнае захоўванне вінтовак, рэвальвераў і патронаў.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…