У чэрвені РУП «Белкартаграфія» выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Ганса Адельгаузера і Маціяса Цюндта «Vera Designatio Urbisin Littavia Grodnae».
Гравюру дапоўнілі апісаннем у выглядзе альбома-эксплікацыі («Гродна, 1568. Сапраўднае апісанне горада») на 24 старонках. Апісанне выдадзена па-беларуску і дапаможа зразумець, якія аб’екты размешчаны на гравюры.
Фармат выдадзенай гравюры 97×34 см — арыгінал больш у 1,1 разы.
Да таго прыватная студыя imago.by летась вырашыла аднавіць гравюру Адельгаузера-Цюндта да 450-гадовага юбілею яе стварэння. 15 чэрвеня яны прадставілі ў Гродне вынікі працы і падарылі асобнік Гісторыка-археалагічнаму музею.
Упершыню гравюра «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве) была выкананая Матыясам Цюнтам (Matthias Zündt) у 1568 г. па малюнку Ганса Адэльгавзера, які той зрабіў у ліпені 1567 года. Надрукавалі яе ў Нюрнбергу. Лічыцца, што гэта першы праўдзівы малюнак Гродна са знакавымі аб’ектамі ў тым выглядзе, якімі яны былі.
Гродна на мастацкім творы, яки займае месца ў пачатку сусветнага спісу гравюр з выявамі гарадоў, намаляваны дэталёва і вельмі падрабязна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…