У Гродне стартуе незвычайны праект “Канцэрты на балконе”. Яго падрыхтавалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі.
Удзельнікі канцэрта будуць сустракацца са сваімі прыхільнікамі на пешаходнай вуліцы Савецкай па аўторках у ліпені, піша grodnonews.by.

Арганізатары дапамогуць гасцям і жыхарам Гродна праз добрую музыку, чароўны вакал і пазітыўны настрой ператварыць доўгія летнія вечары ў незабыўныя сустрэчы.
Кожны выступ найлепшых салістаў і музыкаў філармоніі абяцае быць маленькім святам з сюрпрызам.
Чатыры “Канцэрты на балконе” можна будзе паглядзець 2, 9, 16 і 23-га ліпеня. Пачатак у 19:00.




