Напярэдадні ўрачыстасці ў Гродне адбылася рэпетыцыя парада, які пройдзе 3 ліпеня каля Кургана Славы. Сляды ад ваеннай тэхнікі, запэўніваюць спецыялісты, якія засталіся пасля рэпетыцыі параду, рамонту не патрабуюць. Іх з часам закатае коламі грамадскі транспарт, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, якія будуць ездзіць па дарозе, паведамляе grodnonews.by.
— Хацелася б адзначыць такія лічбы: удзельны ціск танка на грунт складае 0, 85 кілаграма на сантыметр квадратны, удзельны ціск жанчыны на шпільках — 8 кілаграмаў, легкавога аўтамабіля 1,3 кілаграма. Натуральна, тыя драпіны, якія пакідае гусенічная тэхніка на асфальце, бачныя. Але паверце на слова, сур’ёзнай шкоды асфальтаваму пакрыццю не наносіцца, — кажа Анатоль Булаўка, намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання па ідэалагічнай працы.
Нагадаем, парад ваеннай тэхнікі і войскаў Гродзенскага гарнізона пачнецца трэцяга ліпеня адразу пасля ўрачыстага мітынгу. Старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню Незалежнасці ў Гродне, будзе дадзены на Кургане Славы ў 10 гадзін раніцы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…