Напярэдадні ўрачыстасці ў Гродне адбылася рэпетыцыя парада, які пройдзе 3 ліпеня каля Кургана Славы. Сляды ад ваеннай тэхнікі, запэўніваюць спецыялісты, якія засталіся пасля рэпетыцыі параду, рамонту не патрабуюць. Іх з часам закатае коламі грамадскі транспарт, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, якія будуць ездзіць па дарозе, паведамляе grodnonews.by.

— Хацелася б адзначыць такія лічбы: удзельны ціск танка на грунт складае 0, 85 кілаграма на сантыметр квадратны, удзельны ціск жанчыны на шпільках — 8 кілаграмаў, легкавога аўтамабіля 1,3 кілаграма. Натуральна, тыя драпіны, якія пакідае гусенічная тэхніка на асфальце, бачныя. Але паверце на слова, сур’ёзнай шкоды асфальтаваму пакрыццю не наносіцца, — кажа Анатоль Булаўка, намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання па ідэалагічнай працы.

Нагадаем, парад ваеннай тэхнікі і войскаў Гродзенскага гарнізона пачнецца трэцяга ліпеня адразу пасля ўрачыстага мітынгу. Старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню Незалежнасці ў Гродне, будзе дадзены на Кургане Славы ў 10 гадзін раніцы.