Юнацкі чэмпіянат Еўропы па спартыўным арыентаванні пачаўся ў Гродне 28 чэрвеня. Такую спартыўную падзею горад прымае ўпершыню. На спаборніцтвы прыехала 489 удзельнікаў з 32 краін.
Чэмпіянат еўрапейскі, але адкрыты, таму сярод удзельнікаў ёсць нават Новая Зеландыя.
У першы дзень удзельнікі змагалася на доўгай дыстанцыі. Спаборніцтвы прайшлі пад Гродна: у Сапоцкіне і Радзівілках. На другі дзень па вёсцы Стрыеўка і ўздоўж возера Рыбніца запланаваная камандная эстафета.
У апошні дзень — 30 чэрвеня — чэмпіянат перамесціцца ў цэнтр Гродна. Двухкіламетровы спрынт па цэнтральных вуліцах горада пачнецца ў 9.30 і скончыцца ў 12.15 на адным і тым жа месцы — Савецкай плошчы.
30 чэрвеня на час спаборніцтваў будзе перакрытая частка вуліц у цэнтры Гродна. Рух аўтамабіляў будзе забаронена па вуліцах Замкавай, Урыцкага і Гараднічанскай. Уезд аўтамабіляў будзе забаронены да паркоўкі ля помніка Сакалоўскага на Дамініканскай.
Удзельнікам забегу даецца карта мясцовасці: на ёй пазначаныя спецыяльныя кантрольныя пункты, на якіх у пэўным парадку павінен адзначыцца спартсмен. Знайсці іх няпроста.
У пунктах, дзе павінны адзначацца спартсмены, усталяваная бескантактная сістэма кантролю.
У першы дзень заўзятары маглі назіраць за ўдзельнікамі ў рэжыме рэальнага часу пры дапамозе GPS-трэкераў, якія раздалі лідарам груп. Перамяшчэнне адлюстроўвалася на інтэрактыўнай карце.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…