Увечары 27 чэрвеня на праспекце Касманаўтаў прайшла рэпетыцыя парада, запланаванага на Дзень Незалежнасці. У рэпетыцыі брала ўдзел розная вайсковая тэхніка, у тым ліку на гусенечным ходзе. Hrodna.life праверыў, як пасля гэтага выглядае асвальт і што пішуць пад відаэ з рэпетыцыяй у інстаграм.

Як выглядае асфальт пасля рэпетыцыі парада да Дня незалежнасці і што пра гэта пішуць у Instagram

Рэпетыцыя парада адбылася вечарам 27 чэрвеня, для гэтага была перакрыта частка праспекта Касманаўтаў.

www.instagram.com/p/BzOX90uAby6/

Пад відэа з рэпетыцыі парада ў нашым інстаграм з’явілась давлолі шмат каментароў. Каментары розныя, але станоўчых няма.

Людзі пішуць, што стаміліся ад паказухі, замест гэтага прапануюць падымаць узровень жыцця.

Некаторыя нават пасылаюць парад ва ўсім вядомае месца. Большасць каментатараў клапоціць пытанне шкоднага ўплыву на дарогі. Пытаюцца каму і навошта яны патрэбны? Людзей хвалюе пытанне вытраты грошай на правядзенне парадаў. У высокую тэмперату асфальт яшчэ больш падлягае разбурэнню, напрыклад на трасах пры пэўных температураў абмяжоўваюць рух бальшагрузаў.
Як выглядае асфальт пасля рэпетыцыі парада да Дня незалежнасці і што пра гэта пішуць у Instagram Учора перад рэпетыцыяй асвальт палівалі вадой.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]