У Гродне будзе на адзін хостэл больш. Да канца чэрвеня на вуліцы Маставой, у будынку былой пальчаткавай фабрыкі, адкрыецца хостэл пад назвай «Гостим».
Новы хостэл спачатку будзе разлічаны на 26 месцаў, у будучыні плануецца пашырэнне да 50. Пакуль ён складаецца з шасці пакояў. Як распавёў Hrodna.life адзін з уладальнікаў, у хостэле будуць арыентавацца на сярэдні чэк за начлег у Гродне — прыкладна 20 рублёў (10 $).
Сёння ў Гродне працуюць чатыры хостэлы: «Kip Town» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Цэнтр» на Савецкай і «Old bridge» на Суворава. «Гостим» будзе пятым. Да канца лета плануюць адкрыць яшчэ самы вялікі хостел у Гродне на 100 месцаў на вуліцы Ажэшкі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…