У 2018 годзе на гарышчы старога дома ў Слупску знайшлі школьны партфель з міжваеннага Гродна. Некаторы час знаходка захоўвалася ў прыватнай калекцыі, адкуль перамясцілася ў гарадскую бібліятэку.
У бібліятэцы не ведаюць, як партфель апынуўся ў Слупску. Хутчэй за ўсё, ён належаў сям'і рэпатрыянтаў з Гродна, а менавіта Аліне Камінскай. На сшытках і дакументах можна сустрэць гродзенскія пячаткі. Але дзе вучылася школьніца ў Гродне, невядома.
Змесціва школьнага партфеля — гэта скарб. У ім быццам спыніўся час: сшыткі з хатняй працай па алгебры і пісьму, падручнікі па геаграфіі і польскай мове, часопіс, атлас, расклад заняткаў, малюнкі, ліст, паштоўкі, запіскі і пенал з пяром, цыркулем і фатаграфіяй Пілсудскага, і многае іншае, што можа расказаць пра жыццё тагачасных школьнікаў.
«Мы напісалі праект па гісторыі Польшчы. Зрабілі выставу і ездзім па навучальных установах, паказваем гэтую ўнікальную знаходку. Паказваем, што было ў партфелі 10-гадовай гродзенскай школьніцы Аліны Камінскай у канцы 1930-х гадоў. Усё арыгінальнае. Мы хочам пашыць і форму гродзенскага школьніка таго перыяду», — распавяла дырэктарка бібліятэкі Данута Срока.
З выставай Данута хоча прыехаць і ў Гродна. А таксама паспрабаваць агульнымі сіламі адшукаць гаспадыню партфеля або яе родных.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…