Ілюстратыўнае фота
За першы месяц лета памежнікі выявілі пяць выпадкаў перамяшчэння праз мяжу сцеблаў з галоўкамі маку. Букеты беларусы куплялі ва Украіне як абярэг. Там у жніўні пройдзе свята «Макавей», да якога рыхтуюцца загадзя, паведамляе gpk.gov.by.
Беларусы не ведалі, што перамяшчэнне маку забаронена заканадаўствам Беларусі. Макавыя галоўкі адбіраюцца для правядзення экспертызы. Паводле яе вынікаў будзе вядома, да якога гатунку ставіцца расліна — дэкаратыўнаму або опіумнага, а таксама, ці прыйдзецца прыцягваць грамадзян да адказнасці.
Адказнасць прадугледжана ст.328−1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За гэта злачынства пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…