5 чэрвеня адну з цэнтральных вуліц Гродна, Вялікую Траецкую, закрылі для руху. Тут адначасова працуюць і дарожна-будаўнічыя, і камунальныя службы. За 20 дзён удалося прайсці вялікі аб’ём працы — замяніць камунікацыі ўздоўж вуліцы і пакласці першы пласт асфальту. Адкрыць рух збіраюцца 28 чэрвеня.
Як высветлілі ў autogrodno.by, вуліцу імкнуцца адкрыць для руху ў бліжэйшыя дні. Паглядзіце ў рэпартажы, як цяпер выглядае Вялікая Траецкая, на якой не толькі абнавілі асфальт, але і пашырылі праезную частку.
Уздоўж вуліцы зараз зноўку усталёўваюць дарожныя знакі. Паводле патрабаванняў, адлегласць ад знакаў да бардзюрнага каменя павінна складаць метр. Праезную частку пашырылі і знакі давялося перастаўляць.
Работы па абнаўленні ходнікаў і пляцовак вядуць літаральна на ўсіх сумежных тэрыторыях. Напрыклад, абнаўляюць пляцоўку каля харальнай сінагогі.
Далей па вуліцы выкладзены ніжні пласт асфальту, цалкам заменены бардзюрны камень.
Цікава, што будаўнікі не засталіся ў адзіноце. Вакол ходзіць шмат пешаходаў і нават умудраюцца праязджаць аўтамабілісты.
Чакаецца, што пасля адкрыцця руху праз абноўлены ўчастак вуліцы працы працягнуцца на ходніках.
На другім участку вуліцы вядуць працы на ходніках.
Як даведўся autogrodno.by, рух адкрыюць па ніжнім слою асфальту перад выхаднымі, 28 чэрвеня. Спецыялісты два тыдні будуць назіраць за станам праезнай часткі, ці не дасьць пакрыццё дзесьці прасадку. Затым вуліцу яшчэ раз перакрыюць і пакладуць фінальны асфальт. Працы зоймуць прыкладна 2 дні.
Што тычыцца другога ўчастку Вялікай Траецкай, то яго перакрыцце пакуль не плануецца. Гэты ўчастак больш складаны і дарагі. З яго перакрыццем будзе немагчымы рух тралейбусаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…