Навіны

«Як гэта магчыма?». Вольга Корбут пракаментавала лісты фанатаў, якія знайшліся ў Гродне

Дзесяткі лістоў Вользе Корбут амаль 50-гадовай даўніны ад фанатаў з розных краін прынеслі ў пачатку чэрвеня гродзенскаму калекцыянеру Янушу Парулісу. Лісты алімпійскай чэмпіёнцы знайшліся выпадкова ў старым куфры. Спартсменка пракаментавала знаходку.

Вольга Корбут падзялілася нашым матэрыялам на сваёй старонцы ў Facebook. Пры гэтым яна пакінула каментар: «Я гэтага не ведала! Ух ты! Як гэта магчыма? Мае лісты, якіх я так і не бачыла! З 1972−1976 гадоў!».

Сябры і знаёмыя Вольгі таксама пісалі на яе старонцы пад матэрыялам. Хтосьці казаў, што сярод канвертаў ёсць і высланыя ім, а нехта прапанаваў гродзенскаму калекцыянеру перадаць усе лісты адрасату.

«Я гатовы з Вольгай падзяліцца лістамі. Хай прыязджае ў Гродна, у мой музей. Мы — гродзенцы, здолеем дамовіцца», — сказаў калекцыянер Януш Паруліс.

Аказваецца, лісты Вользе Корбут ад фанатаў знаходзяцца яшчэ і ў Гродзенскім абласным архіве. Яны прыходзілі на адрас Гродзенскага педінстытута, дзе вучылася спартсменка. Лісты перадаў у архіў пісьменнік Аляксей Карпюк ў 1980 годзе.

Даведка

Вольга Корбут — адна з самых вядомых беларускіх і савецкіх спартсменак. Нарадзілася ў 1955 годзе ў Гродне. На Алімпіядзе-1972 у Мюнхене выйграла тры золата і срэбра, а праз чатыры гады ў Манрэалі - яшчэ па адным залатым і срэбраным медалі. Свет скарыла лёгкасць, з якой яна рабіла самыя складаныя элементы, адзін з якіх назвалі ў яе гонар — «Пятля Корбут». Назва гэтага элемента не толькі праславіла Вольгу Корбут, але і збольшага стала метафарай яе жыцця. Не раз вакол яе асобы разгараліся скандальныя або рэзанансныя гісторыі. Сёння Вольга Корбут жыве ў ЗША.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024