У Гродне мужчына разбіў бампер чужой машыны на вачах уласніка. Яго шукаюць

«Ты мяне пазнаў?» Менавіта з гэтых слоў стаў знаёміцца мужчына, які пашкодзіў аўтамабіль гродзенца, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У канцы траўня юнак пакінуў свой транспартны сродак «Mazda 626» каля 4-га пад’езда дома 113 па вуліцы Дзяржынскага. Праз некаторы час да машыны падышоў невядомы мужчына і ўдарыў па бамперы, пасля чаго сеў на лаву побач з пад’ездам. Калі ўладальнік аўтамабіля вярнуўся, невядомы спытаў у таго: «Ты мяне пазнаў?». Пасля адмоўнага адказу ён нанёс яшчэ адзін удар. Пасля другога ўдару мужчына удакладніў, ці ўсё нармальна.

Машына пашкоджана. Малады чалавек і на самой справе не пазнаў дэбашыра. Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя пра мужчыну з фота і відэа, УУС Гродзенскага аблвыканкама просіць патэлефанаваць на нумар: +375−29−28−09−293.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025