Дзесяткі лістоў амаль пяцідзесяцігадовай даўніны Вользе Корбут ад фанатаў з розных краін свету прынеслі ў пачатку чэрвеня гродзенскаму калекцыянеру Янушу Парулісу. Гродзенец плануе азнаёміцца з імі і ў будучыні выставіць у сваім музеі.
Лісты для алімпійскай чэмпіёнкі былі ў старым куфры, які прынёс Янушу знаёмы. Яны аказаліся даражэйшымі за тай самы куфар.
«Купіў я куфар у знаёмага нават не гледзячы, усяго за 30 рублёў, — распавядае Януш Паруліс. — Потым адкрываю яго, а там лісты. Чытаю, а яны адрасаваныя нашай алімпійскай чэмпіёнцы. Лісты з розных краін свету, больш за ўсё, напэўна, з ЗША. Магчыма, Корбут іх і не бачыла».
У будучыні Януш плануе купіць арыгінальныя фатаграфіі Вольгі Корбут і яе трэнера Рэнальда Кныша і выставіць іх разам з лістамі ў сябе ў музеі.
«Калекцыя набіраецца, паспрабуем у бліжэйшы час усё выставіць і распавесці пра нашых чэмпіёнаў», — дадаў Януш.
Вольга Корбут — адна з самых вядомых беларускіх і савецкіх спартсменак. Нарадзілася ў 1955 годзе ў Гродне. На Алімпіядзе-1972 у Мюнхене выйграла тры золата і срэбра, а праз чатыры гады ў Манрэалі - яшчэ па адным залатым і срэбраным медалі. Свет скарыла тая лёгкасць, з якой яна рабіла самыя складаныя элементы, адзін з якіх назвалі ў яе гонар — «Пятля Корбут». Назва гэтага элемента не толькі праславіла Вольгу Корбут, але і збольшага стала метафарай яе жыцця. Не раз вакол яе асобы разгараліся скандальныя або рэзанансныя гісторыі. Сёння Корбут жыве ў ЗША.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…