26 чэрвеня, а 18:00 на выезд з Гродна ў бок Ласосна сабраўся вялікі затор — на мосце праз Ласасянку адзін за адным сутыкнулася адразу 5 аўтамабіляў. Затор расцягнуўся да скрыжавання з БСМП, піша autogrodno.by.
Проста на мосце ў аварыю адзін за адным трапілі пяць аўто. Як паведамілі ўдзельнікі ДТЗ, рух быў дастаткова інтэнсіўным, калі раптам наперадзе пачалі тармазіць аўтамабілі. Верагодна, хтосьці пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе.
За аўтамабілямі, якія запавольваліся, паспеў затармазіць кіроўца KIA, а вось далей пайшла «ланцуговая рэакцыя»:
На месца аварыі выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Аднак, двое кіроўцаў яшчэ да прыезду інспектараў сталі афармляць страхоўку да 400 еўра.
Пасля кожнага аўтамабіля на асфальце прыкметны тармазны шлях па метры два-тры.
Што тычыцца скрыжавання ля бальніцы, то часам яго блакавалі кіроўцы, якія выязджалі з іншых кірункаў.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…