Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 26 чэрвеня паведаміла, што  на 62-м годзе жыцця, пасля цяжкай хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай “Газеты Слонімскай”, адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі,  Віктар Валадашчук. Многія гады кіраваў выданнем, быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў у Беларусі.

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні родным і блізкім.