Гродзенец Яраслаў Семінскі 25 чэрвеня паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях, які паставіў Аляксей Сцяпанычаў у пачатку месяца. За гадзіну Аляксей адціснуўся 1500 раз. Наш чытач змог толькі 300 разоў за 20 хвілін.

«Я паспрабаваў кінуць выклік Аляксею, але дрэнна пачаў. Стартаваў са 100 разоў і зразумеў, што памыліўся. Рукі адразу забіліся і далей рабіць ужо было цяжка. У выніку 300 разоў за 20 хвілін, далей вырашыў не працягваць. Зрабіць 1500 раз вельмі цяжка. Я не здаюся, буду трэніравацца і паспрабую яшчэ раз», — сказаў Яраслаў. Ён займаецца воркаўтам кожны дзень.


За час 1500 раз: Гродненец поставил рекорд города по отжиманиям

«Чтобы прокачать себя, не обязательно тягать железо в зале». Гродненец рассказывает про силовые тренировки на природе


Аляксей Сцяпанычаў сачыў за Яраславам у прамым эфіры. У самым пачатку ён заўважыў памылку хлопца.

«Яраслаў адразу шмат зрабіў і закісліўся: у цягліцах назапасілася малочная кіслата, што ўскладняе нервовую праводнасць і стварае праблему з выкананнем цягліцавых скарачэнняў. Тут трэба размеркаваць сілы на ўсю дыстанцыю. Лепш менш рабіць, але часцей. Яраслаў - першы, хто кінуў мне выклік у горадзе. Насамрэч 1500 адціснуцца — не лёгкі занятак. Я гадамі да гэтага ішоў. Спецыяльна не рыхтаваўся, проста адцісканні ў мяне добра ідуць, ды і вынослівасці хапае. Яраслава і іншых гродзенцаў запрашаем на трэніроўку на прыродзе, якая праходзіць кожную нядзелю ў 16:00 у лясны масіў на Паповіча».

Наш чытач паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях. Не атрымалася
Наш чытач паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях. Не атрымалася
Наш чытач паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях. Не атрымалася

Наш чытач паспрабаваў пабіць рэкорд Гродна па адцісканнях. Не атрымалася

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]