22 чэрвеня чатыры жыхары Брэсцкай вобласці 52-х, 32-х, 25-ці і 20-ці гадоў пашкодзілі дзверы гаража ў вёсцы Яруцічы Слонімскага раёна. Унутры знаходзіўся матацыкл «ІЖ-Планета-3», які і стаў здабычай зламыснікаў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Праўда, з’ехаць далёка не ўдалося. Грамадзяне спрабавалі завесці матацыкл, але ён не паддаваўся, таму прыйшлося адагнаць яго на адну з ферм для рамонту. Праз пару гадзін пацярпелы выявіў, што ў яго гаражы хтосьці пабываў. Пра гэта ён паведаміў у праваахоўныя органы. Падазраваных затрымалі.
Малады чалавек 25-ці гадоў прызнаўся, што матацыкл яму спатрэбіўся, каб ездзіць да мамы. Дарэчы, у мінулым дадзены грамадзянін ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, як і двое ягоных паплечнікаў. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 205 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…